Хто быў жонкай Каіна? Якое паходжанне жонкі Каіна?

Пытанне Хто быў жонкай Каіна? Якое паходжанне жонкі Каіна? Адказ Біблія не распавядае падрабязна пра паходжанне жонкі Каіна. Адзіны магчымы адказ такі: жонка Каіна была ці яго сястрой, ці пляменніцай, ці ўнучатай пляменніцай і г. д. Біблія не кажа пра тое, у якім узросце быў Каін, калі ён забіў Авеля (Роду 4:8). Яны абодва самастойна…

Пытанне

Хто быў жонкай Каіна? Якое паходжанне жонкі Каіна?

Адказ

Біблія не распавядае падрабязна пра паходжанне жонкі Каіна. Адзіны магчымы адказ такі: жонка Каіна была ці яго сястрой, ці пляменніцай, ці ўнучатай пляменніцай і г. д. Біблія не кажа пра тое, у якім узросце быў Каін, калі ён забіў Авеля (Роду 4:8). Яны абодва самастойна працавалі на зямлі, а значыць, хутчэй за ўсё, былі сталымі мужчынамі, якія, магчыма, мелі свае сем’і. Адам і Ева, зразумела, мелі і іншых дзяцей, акрамя Каіна і Авеля, у той час, калі Авель быў забіты, і пазней у іх, бясспрэчна, было яшчэ болей дзяцей (Роду 5:4). Той факт, што Каін баяўся за сваё асабістае жыццё пасля таго, як забіў Авеля (Роду 4:14), сведчыць пра тое, што, мабыць, у Адама і Евы ў той час было многа іншых дзяцей, а можа быць, і ўнукаў і праўнукаў. Жонка Каіна (Роду 4:17) была дачкой або ўнучкай Адама і Евы.

Таму што Адам і Ева былі першымі (і адзінымі) чалавечымі істотамі, у іх дзяцей не было іншага выбара, як толькі ствараць сем’і адзін з адным. Бог забараніў такія шлюбы значна пазней, калі людзі памножыліся настолькі, што блізкароднасныя шлюбы перасталі быць неабходнасцю (Левіт 18:6-18). Прычына, па якой інцэст часта прыводзіць да генетычных адхіленняў, зводзіцца да таго, што, калі два чалавекі аднолькавай генетыкі (г. зн. брат і сястра) маюць агульных дзяцей, верагоднасць з’яўлення генетычных адхіленняў вельмі моцна ўзрастае, таму што ў іх бацькоў прысутнічаюць такія ж дэфекты. Калі дзеці паходзяць ад бацькоў з розных сямей, то верагоднасць таго, што яны будуць мець тыя ж генетычныя дэфекты, што і іх бацькі, вельмі малая. За прайшоўшыя стагоддзі генетычны код чалавека вельмі моцна “забрудзіўся” па меры павелічэння генетычных дэфектаў і перадачы іх з пакалення ў пакаленне. У Адама і Евы не было ніякіх генетычных дэфектаў, і таму ў першых некалькіх пакаленняў здароўе было намнога больш моцным, чым у нас. Дзеці Адама і Евы мелі мала генетычных дэфектаў, а можа, не мелі іх наогул. Як вынік, шлюбы паміж родзічамі не былі небяспечнымі. Гэта можа здавацца дзівацтвам і непрыемна думаць, што жонка Каіна магла быць яму сястрой. Аднак, калі на пачатку Бог стварыў аднаго мужчыну і адну жанчыну, у наступнага пакалення не было іншага выбару, як толькі заключаць шлюбы паміж сабой.

[English]



[Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку]

Хто быў жонкай Каіна? Якое паходжанне жонкі Каіна?

Similar Posts

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.