Ці павінны хрысціяне падпарадкоўвацца закону Старога Запавету?

Пытанне Ці павінны хрысціяне падпарадкоўвацца закону Старога Запавету? Адказ Ключом да разумення гэтага пытання з’яўляецца веданне таго, што старазапаветны закон быў дадзены народу Ізраіля, а не хрысціянам. Некаторыя законы былі дадзены для таго, каб ізраільцяне ведалі, як падпарадкоўвацца і дагаджаць Богу (напрыклад, Дзесяць прыказанняў), некаторыя былі прызначаны толькі для таго, каб аддзяліць Ізраіль ад іншых…

Пытанне

Ці павінны хрысціяне падпарадкоўвацца закону Старога Запавету?

Адказ

Ключом да разумення гэтага пытання з’яўляецца веданне таго, што старазапаветны закон быў дадзены народу Ізраіля, а не хрысціянам. Некаторыя законы былі дадзены для таго, каб ізраільцяне ведалі, як падпарадкоўвацца і дагаджаць Богу (напрыклад, Дзесяць прыказанняў), некаторыя былі прызначаны толькі для таго, каб аддзяліць Ізраіль ад іншых народаў (пастанаўленні адносна ежы і адзення). Ні адзін са старазапаветных законаў не ўжывальны адносна нас сёння. Калі Ісус памёр на крыжы, Ён паклаў канец закону Старога Запавету (Рымлянаў 10:4; Галатаў 3:23-25; Эфесянаў 2:15).

Замест старазапаветнага закону мы знаходзімся пад законам Хрыста (Галатаў 6:2), які зводзіцца да таго, каб “любіць Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім: гэта ёсць першае і найвялікшае прыказанне. Другое падобнае гэтаму: любі бліжняга свайго, як сябе самога. На гэтых двух прыказаннях грунтуецца ўвесь закон і прарокі” (Мацвея 22:37-40).

Калі мы выконваем дзве гэтыя рэчы, мы выконваем усё, што Бог хоча ад нас. “…Бо любоў да Бога ў тым, каб мы выконвалі пастановы Яго, а пастановы Яго не цяжкія” (1-ы Яна 5:3). Гаворачы фармальна, Дзесяць прыказанняў нават не прымянімы да хрысціян. Аднак у Новым Запавеце гаворыцца пра 9 з 10 прыказанняў (акрамя загаду захоўваць суботні дзень). Відавочна, калі мы любім Бога, мы не будзем пакланяцца іншым багам ці балванам. Калі мы любім сваіх блізкіх, мы не будзем із забіваць, хлусіць ім, учыняць супраць іх чужаложства ці зайздросціць таму, што належыць ім. Такім чынам, мы не знаходзімся ні пад адным з патрабаванняў старазапаветнага закону. Нам трэба любіць Бога і любіць сваіх блізкіх. Калі мы верныя ў выкананні гэтага, усё астатняе стане на свае месцы.

[English]



[Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку]

Ці павінны хрысціяне падпарадкоўвацца закону Старога Запавету?

Similar Posts

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.