Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?

Пытанне Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом? Адказ Біблія неаднойчы кажа нам пра тое, што гомасексуалізм з’яўляецца грахом (Роду 19:1-13; Лявіт 18:22; Рымлянаў 1:26, 27; 1-ы да Карынфянаў 6:9). Рымлянаў 1:26, 27 вучыць, што гомасексуалізм з’яўляецца вынікам адмаўлення і непаслушэнства Богу. Калі чалавек упарціцца ў граху і бязвер’і, Біблія кажа нам, што…

Пытанне

Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?

Адказ

Біблія неаднойчы кажа нам пра тое, што гомасексуалізм з’яўляецца грахом (Роду 19:1-13; Лявіт 18:22; Рымлянаў 1:26, 27; 1-ы да Карынфянаў 6:9). Рымлянаў 1:26, 27 вучыць, што гомасексуалізм з’яўляецца вынікам адмаўлення і непаслушэнства Богу. Калі чалавек упарціцца ў граху і бязвер’і, Біблія кажа нам, што Бог “аддае” яго яшчэ болей ганебным грахам дзеля таго, каб паказаць яму марнасць і безнадзейнасць яго жыцця без Бога. У 1-м да Карынфянаў 6:9 напісана, што гомасексуалісты не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.

Бог не стварыў чалавека з гомасексуальнымі жаданнямі. Біблія кажа, што чалавек робіцца гомасексуалістам з прычыны граха (Рымлянаў 1:24-27) і, урэшце, у выніку асабістага выбара. Чалавек можа быць народжаны з большай схільнасцю да гомасексуалізма, таксама, як людзі нараджаюцца са схільнасцю да агрэсіі і іншых грахоў. Але гэта не з’яўляецца прабачэннем для таго, хто выбірае грэх, патураючы сваім грахоўным пажаданням. Калі чалавек нараджаецца са схільнасцю да праяўлення гневу і выбухаў агрэсіі, ці з’яўляецца для яго правільным ісці на повадзе сваіх жаданняў? Безумоўна, не. Тое самае справядліва і ў адносінах да гомасексуалізма.

Аднак Біблія не апавядае пра гомасексуалізм, як пра грэх, які з’яўляецца больш цяжкім у параўнанні з іншымі грахамі. Любы грэх з’яўляецца абразлівым для Бога. Гомасексуалізм з’яўляецца адным з многіх грахоў, пералічаных у 1-м да Карынфянаў 6:9, 10, якія не дазваляюць чалавеку ўвайсці ў Царства Божае. Згодна з Бібліяй, для гомасексуалістаў, як і для чужаложцаў, балванахвальцаў, забойцаў, злодзеяў і г. д. , Божае памілаванне існуе. Бог таксама абяцае сілу для перамогі над грахом, уключаючы і гомасексуалізм, для ўсіх, хто верыць у Ісуса Хрыста дзеля свайго збаўлення (1-ы да Карынфянаў 6:11; 2-і да Карынфянаў 5:17).

[English]



[Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку]

Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?

Similar Posts

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.