Што такое малітва грэшніка?

Пытанне Што такое малітва грэшніка? Адказ Малітва грэшніка – гэта малітва, у якой чалавек звяртаецца да Бога, усведамляючы сваю грахоўнасць і патрэбу ў Збаўцы. Абвяшчэнне малітвы грэшніка нічога не можа зрабіць само па сабе. Малітва грэшніка эфектыўная толькі ў тым выпадку, калі яна сапраўды адлюстроўвае тое, што чалавек ведае, разумее і чаму верыць у адносінах…

Пытанне

Што такое малітва грэшніка?

Адказ

Малітва грэшніка – гэта малітва, у якой чалавек звяртаецца да Бога, усведамляючы сваю грахоўнасць і патрэбу ў Збаўцы. Абвяшчэнне малітвы грэшніка нічога не можа зрабіць само па сабе. Малітва грэшніка эфектыўная толькі ў тым выпадку, калі яна сапраўды адлюстроўвае тое, што чалавек ведае, разумее і чаму верыць у адносінах да сваёй грахоўнасці і патрэбы ў збаўленні.

Першым аспектам малітвы грэшніка з’яўляецца разуменне таго, што ўсе мы – грэшнікі. Рымлянаў 3:10 кажа: “…нікога няма справядлівага…” Біблія ясна апавядае пра тое, што мы ўсе зграшылі. Мы ўсе грэшнікі і маем патрэбу ў літасці і памілаванні ад Бога (Ціту 3:5-7). У выніку свайго граха мы заслугоўваем вечнае пакаранне (Мацвея 25:46). Малітва грэшніка – гэта маленне пра ласку замест суда. Гэта просьба пра літасць замест гнева.

Другі аспект малітвы грэшніка – гэта веданне таго, што Бог здзейсніў, каб ацаліць нас ад грахоўнасці. Бог стаў чалавекам, целам увасобіўшыся ў Ісусе Хрысце (Яна 1:1, 14). Ісус вучыў нас праўдзе Божай і пражыў дасканалым, бязгрэшным жыццём (Яна 8:46; 2-і да Карынфянаў 5:21). Ісус памёр на крыжы замест нас, узяўшы на Сябе пакаранне, якое заслугоўвалі мы (Рымлянаў 5:8). Ісус уваскрос з мёртвых, паказаўшы Сваю перамогу над грахом, смерцю і апраметнай (Каласянаў 2:15; 1-ы да Карынфянаў 15). Таму мы можам быць збаўлены дзякуючы толькі ласцы, толькі веры, толькі праз Госпада Ісуса Хрыста. У Эфесцаў 2:8 сказана: “Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар.”

Абвяшчэнне малітвы грэшніка – гэта толькі спосаб, каб расказаць Богу пра тое, што вы даручаеце сябе Ісусу Хрысту як вашаму Збаўцы. Няма “чароўных” словаў, якія прывядуць да збаўлення. Толькі вера ў тое, што Ісус памёр і ўваскрос, можа збавіць нас. Калі вы ўсведамляеце, што з’яўляецеся грэшнікам, які мае патрэбу ў збаўленні, вось малітва, з якой вы зможаце звярнуцца да Бога.

“Божа, я ведаю, што я грэшнік. Я ведаю, што я павінен панесці пакаранне як вынік сваіх грахоў. Але я даручаю сябе Ісусу Хрысту як свайму Збаўцы. Я веру, што Яго смерць і уваскрэсенне зрабілі магчымым памілаванне для мяне. Я веру ў Ісуса Хрыста як свайго адзінага Госпада і Збаўцу. Дзякую Табе, Госпадзе, за маё памілаванне і збаўленне! Амін.”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

[English]



[Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку]

Што такое малітва грэшніка?

Similar Posts

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.