Што такое чатыры духоўныя законы?

Пытанне Што такое чатыры духоўныя законы? Адказ Чатыры духоўныя законы – гэта спосаб дабравесця пра збаўленне, якое магчыма праз веру ў Ісуса Хрыста. Гэта – просты шлях прадстаўлення важнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў Евангеллі, праз чатыры пункты. Першы духоўны закон такі: “Бог любіць вас і мае цудоўны план для вашага жыцця”. Яна 3:16 кажа: “Бо…

Пытанне

Што такое чатыры духоўныя законы?

Адказ

Чатыры духоўныя законы – гэта спосаб дабравесця пра збаўленне, якое магчыма праз веру ў Ісуса Хрыста. Гэта – просты шлях прадстаўлення важнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў Евангеллі, праз чатыры пункты.

Першы духоўны закон такі: “Бог любіць вас і мае цудоўны план для вашага жыцця”. Яна 3:16 кажа: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае”. У Яна 10:10 сказана пра тое, чаму прыйшоў Ісус: “Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё, і мелі ўдосталь”. Што ж аддзяляе нас ад Бога? Што перашкаджае нам мець паўнавартаснае жыццё?

Другі духоўны закон абвяшчае: “Чалавек сапсаваны грахом, і таму аддзелены ад Бога. Як вынік, мы не можам ведаць цудоўнага Божага плана для нашага жыцця”. Рымлянаў 3:23 пацвярджае гэта: “…Усе саграшылі і пазбаўлены славы Божай”. Рымлянаў 6:23 так кажа нам пра вынікі граха: “Бо плата за грэх – смерць”.Бог стварыў нас для таго, каб мы мелі ўзаемаадносіны з Ім. Аднак чалавек прынёс грэх у свет, і таму адбылося аддзяленне людзей ад Бога. Мы разбурылі адносіны, якія Бог наканаваў нам мець з Ім. Які ж выхад?

Трэці духоўны закон такі: “Ісус Хрыстос – адзіны, Каго Бог даў для нашага збаўлення ад грахоў. Праз Ісуса Хрыста мы можам мець дараванне нашых грахоў і аднавіць правільныя ўзаемаадносіны з Богам”. У Рымлянаў 5:8 напісана: “Бог жа паказвае Сваю любоў да нас тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас”. 1-ы да Карынфянаў 15:3, 4 кажа нам пра тое, што нам неабходна ведаць і ў што верыць для таго, каб збавіцца: “…Хрыстос памёр за нашыя грахі паводле Пісання, і… быў пахаваны, і… ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання”. У Яна 14:6 Хрыстос Сам кажа пра тое, што Ён – адзіны шлях збаўлення: “Я – шлях, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне”. Як я магу атрымаць гэты цудоўны дарунак збаўлення?

Чацвёрты духоўны закон абвяшчае: “Нам трэба паверыць у Ісуса Хрыста як Збаўцу, каб атрымаць збаўленне і пазнаць цудоўны Божы план для нашага жыцця Яна 1:12так апісвае гэта: “А тым, якія Яго прынялі, дало магуцце стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго”. Дзеі 16:31 гавораць аб гэтым вельмі зразумела: “Увер у Госпада Ісуса, і будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”. Мы можам быць збаўлены толькі па ласцы Божай, толькі верай, толькі праз Ісуса Хрыста (Эфесцаў 2:8, 9). Калі вы хочаце верай прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу, скажыце Богу наступныя словы. Вымаўленне гэтых слоў не можа збавіць вас, але давер Ісусу Хрысту – зможа! Гэтая малітва – проста спосаб выказвання Богу нашай веры ў Яго і падзяка Яму за падараванае збаўленне:

“Божа, я ведаю, што зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе пакаранне, якое заслужыў я, каб праз веру ў Яго я мог быць памілаваны. Я адцураюся свайго граха і давяраю сябе Табе для збаўлення. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін!”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

[English]



[Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку]

Што такое чатыры духоўныя законы?

Similar Posts

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *